Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 21 из 23

Гэтай ноччу я пачакаў, пакуль яны ўсе заснуць, яшчэ загадзя я ўшчамiў у дзвярах замочную засаўку i потым выйшаў, сваёю звычайнай хадой, вымеранай вяроўкай, я ведаў усе вулiцы, знаў, дзе тая старая стрэльба, якую мне трэба ўзяць, i дзе такi выхад, якi не вартуюць, i вось я прыйшоў сюды, я прыйшоў сюды ў той час, калi ноч выцвiтае над жменькаю зорак, а колер пустэльнi трошкi гусцее. I цяпер мне здаецца, што я доўгiя днi сяджу тут, зашыўшыся ў скалы. Хутчэй, хутчэй, о, хутчэй бы ўжо ён прыйшоў! Праз хвiлiну яны спахопяцца i кiнуцца мяне шукаць, яны паляцяць па сцяжынах ва ўсе бакi, iм невядома, што я пайшоў дзеля iх, каб лепей iм слугаваць, о, гэтая млявасць у нагах, я п'янею ад голаду i нянавiсцi. О-о-о! Вунь! Там, хр-р, хр-р, у самым канцы сцяжыны, два вярблюды, растуць, бягуць iнаходдзю, падвоеныя кароткiмi ценямi, нясуцца сваёю звычайнай, шпаркаю i летуценнай хадой. Нарэшце, вось яны, вось!

Стрэльбу, хутчэй, зараджай. О фетыш, мой божа, ты тут, няхай жа ўмацуецца твая магутнасць, няхай расплодзiцца крыўда i над светам праклятых запануе нарэшце бязлiтасная нянавiсць, няхай назаўжды ўладаром i настаўнiкам стане злыдзень i кат, няхай жа нарэшце ўсталюецца царства, дзе ў адзiным салёна-жалезным горадзе чорныя тыраны будуць акрутна ўладарыць i панаваць! А цяпер, хр-р, хр-р, агонь па лагоднасцi, агонь па бяссiльнасцi i яе дабрадзейству, агонь па тых, хто замiнае прыходу лiха, агонь, агонь, i вось, яны куляюцца, падаюць, а вярблюды бягуць да небакраю, узганяючы чорныя гейзеры птахаў у непарушнае неба.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]