Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
16 из 256
Можна пракармiцца тым, што дае ферма: ёсць сваё масла, малако i хлеб, але для сямейнага чалавека гэтага мала, Рой. Мала.
- А я думаў, што цэны на хлеб зараз добрыя, - сказаў Рой.
- Яны добрыя з самай вайны, але што толку, калi на ўсё iншае цэны растуць яшчэ хутчэй. Да таго ж у мяне недаспела пшанiца i няма кармоў. Усё лета зямля мокла, i палова сена згнiла.
Рой аднак не мог зразумець.
- Але, калi зямля такая цяжкая, чаму ты вясной не пасеяў гарох альбо нейкую iншую гароднiну?
- Ды не цяжкая яна, - сказаў Сэм, - а ўся забалочаная, пракiсла.
- Дык асушы яе.
- Ты ж ведаеш, толькi пярэдняе поле ўзарана як след. Усё астатняе макрэча.
- А хiба нельга было дастаць машыну? Пракапаць канавы?
- У мяне толькi дзве рукi, - сказаў Сэм. - Вось чаму табе i трэба застацца. Мы наладзiлi б асушку сядзiбнага надзела, выкарчавалi б сорак чацвёртую расчыстку, маглi б пасеяць чырвоную канюшыну, а мо кукурузу альбо бульбу. Мне патрэбны працоўныя рукi, Рой, а наняць я нiкога не магу.
- А я думаў, што ты выкарчаваў сорак чацвёртую яшчэ летам.
Руф Мак-Нэйр, заняпалая жанчына з пагардлiвым позiркам i адвiслымi грудзямi, прысела ля стала.
- Ён быў вельмi заняты, усё здаваў коней, - сказала яна, - а грошы трацiў Бог ведае на што. Усё лета прагуляў, глядзеў, як працуюць iншыя.
Сэм не спрачаўся з жонкай, i Рой ведаў, што справа тут не ў ляноце.
|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|