Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 17 из 256

Слабасць Сэма ў iншым: ён няздольны зразумець, што фермерства - гэта разлiк; разлiк ва ўсiм; нiколi не купляць насення больш, чым можаш пасеяць, нiколi не сеяць больш за тое, што можаш убраць, прадаючы, нiколi не пакiдаць жывёлу i сям'ю без прыпасаў. У Сэма не хапала для гэтага нi спрыту, нi жадання. Калi ён i страцiў марна ўсё лета, гэта сведчыла не пра ляноту, а хутчэй пра тое, што ён быў у адчаi.

- А як конi? Працуюць? - Роя гэта цiкавiла асаблiва, бо гэта ён купiў брату двух цяжкавозаў-клайдсдэляў, купiў толькi два гады таму, затрацiўшы на гэта паўгадавую выручку ад палявання. Але i гэта не паспрыяла Сэму.

- Я прадаў запрэжку, - сказаў Сэм i ўпершыню зiрнуў на Роя.

- Навошта, Сэм, - злосна ўсклiкнуў Рой. - Гэта была лепшая запрэжка ў Сент-Элене!

Сэм спрабаваў нешта сказаць, але ў яго нiчога не атрымалася.

Рой пашкадаваў пра сваю нястрыманасць. Сваё здзiўленне i гнеў ён нейтралiзаваў звыклым намаганнем трымаць язык за зубамi. Яму стала шкада брата, ён быў горка расчараваны i прыгнечаны тым, што гэты развал адбываецца на яго вачах, не толькi душэўны распад брата, але i распад дома, сямейнага кутка.

- А як жа ты справiшся без коней? - сумна прамовiў Рой.

- Нiяк не спраўлюся, калi ты не дапаможаш мне. Пра гэта я i талкую табе, Рой.

У нежыццёвым тоне Сэма ўсё тая ж вялая пагроза. Але Рой не паддасца, ён нават не верыць, што справы дрэнь. Сэм разгублены i самотны, проста не падобны сам на сябе.

- А што, калi я папрашу Джэка Бэртана, каб ён дапамог табе? - прапанаваў Рой. - Джэк зробiць усё, што можа.

- У яго i без мяне хапае клопату, - сказаў Сэм.

- Не хочам мы яго, - умяшалася Руф Мак-Нэйр. - Ён свiнапас i лесаруб, адно слова - падзёншчык.

|< Пред. 15 16 17 18 19 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]