Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
229 из 256
Калi вы хочаце калi-небудзь паляваць у Муск-о-гi, шмат што трэба змянiць, таму не думайце, што я круты таму, што я iнспектар. Я вымушаны прымаць крутыя меры таму, што ўся гэтая тэрыторыя, можна сказаць, вычарпана для звералова, i я проста спрабую ўратаваць рэшткi. - Ён кiўнуў на Бэрка, якi стаяў побач. - Вось мiстэр Бэрк з Аховы пушных i рыбных рэсурсаў. Ён раскажа вам, што засталося ад нашага Муск-о-гi, а засталося няшмат. Ён скажа вам i пра пастанову, i думаю, што многiм з вас яна будзе не даспадобы.
Бэрк не глядзеў на iх, здавалася, ён звяртаўся да жменькi дробязi, якую падкiдваў на далонi.
- Вы ўсе за апошнi год у розны час бачылi Ласона i мяне ў Муск-о-гi, i вы ведаеце, што праведзена надзвычай сур'ёзнае абследаванне дзiчыны гэтага ўчастка. - Ён падняў вочы. - Вы, звераловы, ведаеце пра дзiчыну больш за мяне, i вы ведаеце, як яе становiцца мала. Вы ведаеце, што пушнiны ў Муск-о-гi не можа больш хапаць на жыццё трынаццацi трапераў на трынаццацi ўчастках. - Бэрк на iмгненне затрымаў вочы на Роi, але быў падкрэслена абыякавы, трымаўся холадна. - Многiя з вас, вiдаць, памятаюць, чым было звералоўства да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года, калi былi створаны заказнiкi. Да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года гэта была шалёная гонка па азёрах, рэках i сцежках, i кожны трапер ставiў свае пасткi там, дзе хацеў, пакуль не сустракаў пасткi iншых. Тады ён збочваў, калi баяўся, альбо вычышчаў чужыя пасткi, калi быў дастаткова нахабны. Падзел усёй тэрыторыi Муск-о-гi на ўчасткi спынiў такое становiшча.
|< Пред. 227 228 229 230 231 След. >|