Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
230 из 256
Ён даў вам трынаццаць пэўных участкаў, па,адным на кожнага. Гэта спынiла сваркi i драпежнiцтва адзiн супраць аднаго, але не знiшчыла пагрозы залiшняга аблову Муск-о-гi. Магчыма, калi б вы больш ашчадна абыходзiлiся з вашымi ўчасткамi, дык там i зараз было б больш дзiчыны, але не ўсе былi дбайнымi гаспадарамi. Некаторыя з вас ганялiся за кожным цэнтам, якi можна было выцiснуць з пастак, i вы спусташалi ўчасткi дарэшты. Я нiкога не абвiнавачваю, бо ведаю, што трапер сам сабе не вораг, я ведаю, што спусташалi ўчасткi вы не без падстаў. Але факт ёсць факт. Пушнiны засталося хiба што на палову вас, i калi зараз не прыняць неадкладных мер, дык хутка яе не застанецца зусiм. Мы меркавалi, што заказнiк на Сярэбранай рацэ калi-небудзь уратуе Муск-о-гi, мы на гэта спадзявалiся.
Рою хацелася пратэставаць, апраўдвацца, але ён слухаў Бэрка, а яго траперскае сумленне мучыла яго.
- На няшчасце, - працягваў Бэрк, - заказнiк не даў яшчэ жаданых вынiкаў, часткова з-за браканьерства, але галоўным чынам таму, што ён яшчэ занадта малады. - Рой адзначыў гэта як частковае апраўданне яго вiны, а Бэрк працягваў гаварыць: - Дык вось, паколькi няма надзеi захаваць увесь Муск-о-гi, я прыехаў сюды, каб паведамiць вам пастанову дэпартамента. Цi ёсць у вас пытаннi, перш чым я абвяшчу яе?
Нiхто не скрануўся з месца, нiхто не прамовiў нi слова.
- Яна надта простая, - рэзка прамовiў Бэрк, апусцiў свае манеткi ў кiшэню i агледзеў прысутных, - i яна надта суровая: з трынаццацi ўчасткаў Муск-о-гi сем будуць закрыты, а шэсць захаваны.
|< Пред. 228 229 230 231 232 След. >|