Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 234 из 256

Не было нi Сент-Элена, нi Сэма, нi Эндзi, нi нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзiноту, i пачаў назiраць за Iндзейцам Бобам.

Iндзеец не прывык гуляць пры вырашэннi жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабiць стаўкi яго прымушалi толькi вымушаныя адносiны з белымi людзьмi, але i тут закон адбiраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбiраў, напрыклад, права ўжываць спiртное. Але зараз яму была навязана сама буйная гульня ў ягоным жыццi, i ён паглядзеў на Бэрка з пагардай iндзейца не толькi да аднаго Бэрка, але i да ўсiх Бэркаў на свеце.

Боб прайграў, але, памiраючы, яго вочы i смяротна белыя губы нiчога з ягоных пачуццяў не выявiлi.

Тры iншыя надпiсаныя лiсцiкi былi хутчэй трагедыяй, чым спрыяннем лёсу, i апошнi выцягнуў п'янiца iрландзец, якога лес паступова губiў i зараз мог загубiць канчаткова.

- Так, з гэтым вырашылi, - сказаў iнспектар, i ў яго быў выгляд чалавека, якi таксама нешта страцiў. - Застаецца дадаць няшмат. Новыя ўчасткi на поўначы па-ранейшаму адкрытыя i будуць адкрытыя да мая. Калi хто-небудзь з вас хоча паляваць там, я прыму заяву i абяцаю, што вы атрымаеце ўчасткi. Я ведаю, што гэта далёка i што амаль немагчыма жыць тут, у Сент-Элене, а паляваць там. Гэта, вядома, ужо не мой раён. Але я паспрабую дабiцца, каб быў вызначаны зручны шлях па рацэ Ўiп-о-Ўiл, каб за кошт урада былi ачышчаны волакi i нешта накшталт сцежак, каб кожны хоць раз за сезон мог дабрацца сюды пешкi i на лодцы.

|< Пред. 232 233 234 235 236 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]