Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
235 из 256
Я не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца, але вось мiстэр Бэрк згодзен паклапацiцца пра гэта ў дэпартаменце. Дык вось, калi нехта хоча атрымаць участак на поўначы, запiшыцеся ў мяне. Здаецца, усё.
Яны разыходзiлiся няспешна, бо такi сход наўрад цi паўторыцца, i кожны меў што сказаць iншаму. Выключэннем быў Рой, i Рой пайшоў першы. Iдучы мiма iнспектара i Бэрка, ён спынiўся, каб узяць сваю шапку. Бэрк падаў яе Рою.
- За паляўнiчае шчасце! - з усмешкай прамовiў ён, вiдаць, чакаючы, што Рой на гэта неяк адгукнецца.
Рой узяў шапку i ў прыязным позiрку Бэрка ўбачыў магчымасць уласнага адраджэння. Ён мог вярнуцца да сваiх азёр, i лясоў, i звярыных сцежак. Мог вярнуцца да змены паляўнiчых сезонаў i аднавiць свой паядынак са стыхiямi i з пушным iнспектарам.
У адказ на заахвочвальную ўсмешку Бэрка ў iм расло жаданне мець усё гэта, i ўсё адно ён ведаў, што не вернецца. Калi няма для яго Сент-Элена, няма i Муск-о-гi, i вобраз Муск-о-гi стаў цьмяным. Рой адзеў шапку на галаву.
- Як палявалi, Рой? - спытаў iнспектар.
- Добра.
- Пушнiна, вядома, першагатунковая?
- Розная.
- А каму прадалi? - спытаў iнспектар.
- Яшчэ пакуль нiкому, - сказаў Рой i раптам прыняў рашэнне. - Ведаеце што, iнспектар, - прамовiў ён. - Калi не будзе пярэчанняў, аддайце мой участак Iндзейцу Бобу. Вы не будзеце супраць?
Iнспектар не адразу зразумеў Роя.
- Навошта? - сказаў ён. - Вы атрымалi яго, а Боб возьме сабе ўчастак на поўначы.
Рой страцiў цярпенне.
- Я адмаўляюся ад свайго ўчастка. Перадайце яго Бобу, калi, вядома, ён захоча.
|< Пред. 233 234 235 236 237 След. >|