Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 247 из 256

Сябар Рой!Адзiны чалавек, якi павiнен узрадавацца мне. Ты горш за Джынi.

- А Джынi табе ўзрадавалася? - забыўшыся пра стрыманасць, спытаў Рой.

Круглыя вочы Эндруса абмацалi ўсяго Роя.

- Дык вось што цябе турбуе? - Эндзi адкiнуў галаву i рассмяяўся так, што ажно закалацiўся стол, бразнуў рондаль на палiцы, замiргала лямпа. - Ну i дурань жа я! Як гэта я не здагадаўся! Джынi? - Эндрус павярнуўся, каб убачыць жонку, быццам ён толькi зараз успомнiў пра яе, i пакруцiў галавой. - Ах, Джынi! - сказаў ён. - Дык у чым справа? Хiба Рой не клапоцiцца пра цябе? Хiба вы не валодаеце разам знакамiтай пушной фiрмай: Рой i кампанiя? - Ён задаволена стукнуў цяжкай далонню па стале. Рой не верыў вушам. Вось яна, хвiлiна, якой ён баяўся цэлыя дзесяць гадоў! Дык вось яна крыўда, дакор, абвiнавачанне: некалькi з'едлiвых слоў, паблажлiвая ўсмешка.

- Аблапошылi Роя, - сказаў Эндзi, i ягоны смех сведчыў, што чакаць можна ўсяго.

- Перастань смяяцца, - сказала яму Джын Эндрус.

- Ведаеш, Рой, - сказаў Эндзi, зноў звяртаючыся да сябра. - Калi б у яе была сiла, яна схапiла б мяне за каршэнь i выпхнула за дзверы адразу ж, як я сюды заявiўся месяц таму. Тады яна зусiм звар'яцела.

- Ты не маеш права асуджаць яе, - сказаў Рой, усё яшчэ не верачы сабе i не верачы нi ў што.

- А я яе не асуджаю, - сказаў Эндзi i пацягнуўся, выпрастаўшы свае ручышчы i расправiўшы грудзi, як мяхi. - Але чаго ёй вар'яцець? Павiнна радавацца, што я ад яе своечасова сышоў.

|< Пред. 245 246 247 248 249 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]