Паляыничы (на белорусском языке) :: Олдридж Джеймс
Страница:
252 из 256
- Я адаслала яго ў Таронта да свайго бацькi,- сказала Джынi. - Я не хацела трымаць тут яго пры Эндзi.
- А ён бачыўся з Эндзi?
Яна адмоўна пакруцiла галавой. Ей, здавалася, было нават непрыемна гаварыць пра Эндзi, але яна ўселася ў крэсла, паклала локцi на стол i стала пiльна пазiраць на Роя, прымушаючы яго зразумець, што зараз яны адны.
Пра вячэру забылiся.
- У Эндзi тут няма нiякага iнтарэсу, Рой, - сказала яна. - Я яму спачатку спрабавала растлумачыць, але ён не слухае. Я i перастала.
Рой кiўнуў. Ён, зрэшты, зразумеў Джынi, яшчэ калi Эндзi быў тут. Яе прымушала маўчаць не тое, што яна прымала Эндзi, а тое, што ён для яе быў пустым месцам.
- Эндзi ўвесь час прыходзiў сюды? - спытаў ён, каб назаўсёды скончыць з гэтым.
- Я бачыла яго толькi два-тры разы, i ён прыходзiў сюды толькi пытацца пра цябе. Першы раз я спрабавала растлумачыць яму, але ён не слухаў. Тады я сказала яму, што не хачу яго больш бачыць. Я прагнала яго. Я ведала, што ён яшчэ ў горадзе, але не бачыла яго да мiнулага тыдня. - Ён адчуваў злосць у яе голасе, i гэта надавала яму сiлы.
- Пра што ён гаварыў? - спытаў Рой.
- Нi пра што. Зусiм нi пра што, - сказала яна. Зараз яна была спакойная, клапатлiвая, засцерагала Роя ад пакут сумлення, бо зараз у iх пачыналася барацьба з сабой. - Я сказала яму, што не хачу бачыць яго. Вось i ўсё. Вось i ўсё, што было, Рой, але яму было ўсё адно. Яго нiчога не цiкавiла, ён нават не слухаў мяне.
Рой усё яшчэ не верыў. Ён не рашаўся радавацца таму, што Джын Эндрус аб'явiла яму свой выбар.
|< Пред. 250 251 252 253 254 След. >|