Паляыничы (на белорусском языке)   ::   Олдридж Джеймс

Страница: 254 из 256



Ён ведаў, што яна прапануе яму надзейнае сяброўства, абароненае ад любых чужых памкненняў. Гэта ён атрымаў, i ён ведаў гэта лепш, чым калi-небудзь. I ўсё адно гэта нiчога не вырашала. Сапраўды скарб, схаваны ў тым, што яму прапаноўвалася, выслiзгваў з ягоных рук. Затым зноў з'явiлася злосць на Сэма, зноў успыхнуў ягоны бунт супраць лёсу; страта Сент-Элена i лесу ўвасобiлiся ў адной гэтай жанчыне, у адной гэтай хаце, якая зараз належала банку.

- Як гэта яны вас тут пакiнулi? - спытаў ён.

Джынi нiбыта здзiвiлася пытанню, але пасля павольная ўсмешка паказала, што яна зразумела. Яна ўстала, абышла вакол стала i села каля Роя з падкрэсленай рашучасцю. Затым паглядзела на яго быццам з неразуменнем.

- Я думала, што Джэк расказаў...

- Што расказаў?

Яна зноў памаўчала.

- Спадзяюся, гэтым разам было добрае паляванне?

Рой ведаў цану гэтым яе спакойным словам: ён бачыў горад Таронта, чуў званок трамвайнага вагона, якi вадзiў яе бацька, бачыў усiх гэтых гарадскiх жанчын, якiя спяшалiся да сваiх пiшучых машынак цi да прылаўкаў, каб абслугоўваць народ.

- А што? Чаму гэта так важна?

- Вось чаму. Я патрацiла тыя шэсцьсот даляраў. Я купiла гэтую хату i ўчастак на чатыры акры. На аўкцыёне. Ён iшоў асобна, вось я i купiла яго, Рой.

Рой ляпнуў сябе па тоўстых каленях.

- Вы купiлi старую хату?! - сказаў ён.

- Купiла.

Ён гатовы быў кпiць над лёсам, смяяцца. Раптам ён усё зразумеў. Яму вярталi ўсё яго жыццё, а Эндзi нiбыта i не было. Вось яна, пэўнасць, якую ўвесь час у яго адбiралi.

|< Пред. 252 253 254 255 256 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]