Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 10 из 39

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесii, роду заняткаў i работы ў адпаведнасцi з прызваннем, здольнасцямi, адукацыяй, прафесiйнай падрыхтоўкай i з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы.

Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасцi насельнiцтва. У выпадку незанятасцi асобы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям i павышэнне квалiфiкацыi з улiкам грамадскiх патрэбнасцей, а таксама дапамога па беспрацоўi ў адпаведнасцi з законам.

Грамадзяне маюць права на абарону сваiх эканамiчных i сацыяльных iнтарэсаў, уключаючы права на аб'яднанне ў прафесiйныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) i права на забастоўку.

Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасцi з законам аб надзвычайным i ваенным становiшчы.

Артыкул 42. Асобы, якiя працуюць па найму, маюць права на ўзнагароджанне за выкананую работу ў адпаведнасцi з яе колькасцю, якасцю i грамадскiм значэннем, але не нiжэй устаноўленага дзяржавай мiнiмальнага размеру. Жанчыны i мужчыны, дарослыя i непаўналетнiя маюць права на роўнае ўзнагароджанне за працу роўнай вартасцi.

Артыкул 43. Працоўныя маюць права на адпачынак. Для тых, хто працуе па найму, гэта права забяспечваецца ўстанаўленнем рабочага тыдня, якi не перавышае 40 гадзiн, скарочанай працягласцю работы ў начны час, прадастаўленнем штогадовых аплатных водпускаў, дзён штотыднёвага адпачынку.

Артыкул 44. Дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасцi.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]