Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 12 из 39

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на жыллё. Гэта права забяспечваецца развiццём дзяржаўнага, грамадскага i прыватнага жыллёвага фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля.

Нiхто не можа быць адвольна пазбаўлены жылля.

Артыкул 49. Кожны мае права на адукацыю.

Гарантуюцца даступнасць i бясплатнасць агульнай сярэдняй i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi.

Сярэдняя спецыяльная i вышэйшая адукацыя даступная для ўсiх у адпаведнасцi са здольнасцямi кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

Артыкул 50. Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, таксама як нiхто не можа быць прымушаны да вызначэння i ўказання нацыянальнай прыналежнасцi.

Знявага нацыянальнай годнасцi караецца згодна з законам.

Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбiраць мову зносiн. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасцi з законам свабоду выбару мовы выхавання i навучання.

Артыкул 51. Кожны мае права на ўдзел у культурным жыццi. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах, развiццём сеткi культурна-асветных устаноў.

Свабода мастацкай, навуковай, тэхнiчнай творчасцi i выкладання гарантуецца.

Iнтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам.

Артыкул 52.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]