Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 32 из 39

Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзiдэнта, Старшынi Вярхоўнага Савета, пастаянных камiсiй Вярхоўнага Савета, не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора дае заключэннi:

аб адпаведнасцi законаў, мiжнародных дагаворных i iншых абавязацельстваў Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыi, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь;

аб адпаведнасцi прававых актаў мiждзяржаўных утварэнняў, у якiя ўваходзiць Рэспублiка Беларусь, указаў Прэзiдэнта, пастаноў Кабiнета Мiнiстраў, а таксама актаў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора, якiя маюць нарматыўны характар, Канстытуцыi, законам i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь.

Канстытуцыйны Суд мае права паводле свайго меркавання разгледзець пытанне аб адпаведнасцi нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб'яднання Канстытуцыi i законам, мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь.

Артыкул 128. Нарматыўныя акты, мiжнародныя дагаворныя або iншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неканстытуцыйнымi з прычыны парушэння iмi правоў i свабод чалавека, лiчацца не маючымi юрыдычнай сiлы ў цэлым цi ў пэўнай iх частцы з моманту прыняцця адпаведнага акта.

|< Пред. 30 31 32 33 34 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]