Канстытуцыя Рэспублики Беларусь ад 15 сакавика 1994 года (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 34 из 39

Нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем законаў мiнiстэрствамi i iншымi падведамнымi Кабiнету Мiнiстраў органамi, мясцовымi прадстаўнiчымi i выканаўчымi органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, службовымi асобамi i грамадзянамi ўскладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь i падначаленых яму пракурораў.

Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры расследаваннi злачынстваў, адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па грамадзянскiх, крымiнальных справах i справах аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, у выпадках, прадугледжаных законам, праводзiць папярэдняе следства, падтрымлiвае дзяржаўнае абвiнавачанне ў судах.

Артыкул 134. Адзiную i цэнтралiзаваную сiстэму органаў пракуратуры ўзначальвае Генеральны пракурор, якi выбiраецца Вярхоўным Саветам.

Нiжэйстаячыя пракуроры назначаюцца Генеральным пракурорам.

Артыкул 135. Генеральны пракурор i нiжэйстаячыя пракуроры незалежныя ў ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў i кiруюцца толькi законам. У сваёй дзейнасцi Генеральны пракурор падсправаздачны Вярхоўнаму Савету.

Артыкул 136. Кампетэнцыя, арганiзацыя i парадак дзейнасцi органаў пракуратуры вызначаюцца законам.

ГЛАВА 8.

КАНТРОЛЬНАЯ ПАЛАТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 137.

|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]