Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 429 из 453

Мяне датычылася тое, што з пляменнікаў старога Вітаўта пакеплівалі. А значыць, і з мяне, непасрэднага нашчадка. Цяпер не абыходзіць і гэта. Нават ганьба рэвізіі з тым Станкевічам на чале ўжо не абыходзіць нашага роду. Усё вярнулася на кругі свая.

— Зою вы мне таксама падсунулі?

— Ну не, спачатку яна сама.

Шчука ў непаразуменні абводзіў нас позіркам. Хілінскі паціснуў плячыма, нібы моўчкі сказаў мне: «Ну вось бачыш, усё так ці йначай выплыла».

— Я не збіраюся нічога хаваць ад следства, палкоўнік, — сказаў я. — Дзе вінаваты, там вінаваты. Прашу толькі, каб гэтую справу пакінулі ў таямніцы. Дзеля дабра аднаго мужчыны (не мяне) і адной дзяўчыны. Сам я гатовы адказваць, калі мяне ў нечым прызнаюць вінаватым. Чым вы яе ўзялі? Была вам абавязаная?

— Так. Многім.

— Грашыма? Зберажэннем добрага імя? Вы лічыце — гэта ўсё?

— Для многіх жанчын — усё.

— Ну, ясна. І калі мы парвалі ўжо з ёю, вы прымусілі яе ўсё ж заходзіць зрэдку. Правяраць на ўсякі выпадак, ці тут кніга, ці ў мяне? Якая ж у гэтым яе віна? Што шантажавалі знаёмствам са мной і іншымі? Годны, проста княскі ўчынак.

— Учынак Пахольчыка.

— Усё адно. Ён — ваша параджэнне… А яна, ужо не хочучы, магчыма, сапраўды кахаючы мяне, хлусіла. Завяла размову пра «Хванчкару», каб я пакінуў яе адну ў кватэры… І данесла вам, што ў Мар'яна — сэрца і што ён, тым не менш, не кінуў курыць.

— Ужо мне гэтыя памятлівыя на дробязі.

— Не толькі на іх.

|< Пред. 427 428 429 430 431 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]