Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 435 из 453

Другі, каб усыпіць Пташынскага. І вось іхнія шляхі сутыкнуліся адразу і на ім, і на вас. Не непакойцеся, вы не паспелі звыкнуць да гэтага сродку. Але маглі. Я не здолеў здабыць канчаткова чыстае рэчыва. Патрэбныя былі гады і лабараторыі — не ў пару маім. І сродак усё ж дзейнічаў, і адмоўна. Ці не адчувалі вы пасля гэтых вашых «відзенняў» і кароткатэрміновай дэпрэсіі пачуцця ўзнёсласці і працаздольнасці? Ясна, ненадоўга. Урэшце, калі вы прыйшлі да мяне са скаргамі, я зразумеў, куды ўжыў Пахольчык сваю частку. І зразумеў, што звыканне ўсё ж павінна ўзяць вас у лапы. А калі ты ў кагосьці ў лапах — гэта ўжо распад асобы. Але на такое патрэбны былі гады. Нічога, застанецеся здаровы.

— Друг мой памёр.

— І гэта другая прычына таго, што сакрэт памрэ. Амаль бясшкодны сродак, і раптам чарада, лавіна смерцяў. Атрымоўваецца, гэта я выпусціў іх.

— Атрымоўваецца так. Ды яшчэ і гулялі з агнём і Пахольчык і вы. Умаўлялі кінуць курыць. Гэта ўразіла мяне, хутчэй падсвядома, яшчэ тады. Гэткае супадзенне. І парады аднолькавыя. І на тое, як «БТ» распячатваў, аднолькава глядзелі. Адно хачу ведаць, чаму не заўсёды дзейнічала?

— Шпрыцам уводзіўся, відаць, сродак толькі ў пару цыгарэт на пачак. І тое не на кожны.

— Нашто вам было гэта?

— Вы ішлі па слядах. Трэба было пазбавіць вас упэўненасці. І потым, нават калі б напалі на мой след, калі б паверылі вашым прадчуванням — ніхто не паверыў бы паказанням вар'ята.

— А Мар'яну зарадзілі цэлы пачак.

|< Пред. 433 434 435 436 437 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]