Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 434 из 453

І восьштампавалі, узважвалі, дазавалі. Усё каб пайсці ад Нясцерпнага ў свет Вялікай Ілюзіі. У свет усеабдымнай Асалоды, пры якой што табе тваё цела і цела жанчыны, твой мозг і мазгі ўсіх людзей, дзеці свае і сам Род Чалавечы? Асалода без бою за авалоданне ёю. Асалода раптоўная, як тарпеда ў днішчы карабля. Толькі тут карабель — мозг. Выбух — яго салодкая агонія. Радасная смерць сябе самога і сусвету ад сваёй жа рукі. І… знішчэнне ворага, адзін ён супраць цябе ці ў мільярдзе асоб.

— І ўрэшце знішчэнне сябе? — спытаў я. — Зямны шар населены ідыётамі? Чалавецтва, якое сядзіць і раскашуецца, пускаючы сліну з рота?

— Не. Не зусім так. Вучоныя шукаюць у гэтай кампаніі сяброў. І знаходзяць іх. Рэдка. І толькі ў памяркоўным ужытку.

Хілінскі раптам сказаў, і такім журботным тонам, якога я ані разу яшчэ ад яго не чуў:

— Людзі, нават геніяльныя, не стварылі анальгезікаў, што не ўваходзяць у склад абмену рэчываў арганізма, і таму не даюць звыкання. Наркаманіі.

— Я знайшоў, — проста сказаў Альшанскі. — Я выдзеліў такое рэчыва з майго Ваё. Я яго сінтэзаваў.

— Гэта немагчыма па ўсіх законах… Як вы гэта зрабілі?

— Вы не зведаеце гэтага. І, мабыць, не даведаецеся ніколі. Ён не шкодзіць, амаль не шкодзіць. Дае чалавеку Ілюзію больш рэальную, чым Рэальнасць. І вось я думаю, што гэта будзе дрэнны падарунак людзям. Хай знікне са мной… Пахольчык з Высоцкім папрасілі ў мяне крыху экстракту. Першы, каб збіць з панталыку, пазбавіць пэўнасці вас.

|< Пред. 432 433 434 435 436 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]