Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 444 из 453

«Трэці» і «чацвёрты» падчас першага нападу на мяне гэта і былі яны, Пахольчык і будучы яго забойца. Са смеццем. Больш ад яго нічога і не застанецца.

— Разбяромся, хто, дзе, калі і ў што мачаў пальцы, — сказаў Шчука. — Тут ужо на высокім узроўні пойдзе справа.

— Пахольчыка мне было шкада, — сказаў Альшанскі. — Не кажучы пра духам віннага дворніка… Тады я і вырашыў, што калі нітка давядзе і да мяне — я не буду старацца адвесці ад сябе ўдар. Я нібы камень у гарах скрануў. І пайшла лавіна забойстваў. Шкада, што я запэцкаўся з гэтай свалатой.

І вельмі сур'ёзна, так, што немагчыма было не паверыць, сказаў:

— Я даў толькі след. І гэты след прывёў да загібелі многіх. А ўцячы вось хаця б ад гэтага вашага з'яўлення мне было вельмі лёгка. Толькі я не меў права ўцячы, не выказаўшы вам усяго.

— Якім чынам уцячы? — спытаў Шчука.

— А вы унь там, у шуфлядзе, вазьміце пісталет. Мне ён не спатрэбіўся і не спатрэбіцца.

Шчука ўстаў, высунуў шуфляду пісьмовага стала і дастаў адтуль «вальтэр».

— Не, я не шпег, — разважаў далей лекар. — І не бандыт. Гэта ім па плячы. Мне па плячы было большае, і я ім няважна распарадзіўся. Мне і грошай адтуль не трэба было. Рэліквіі некаторыя.

— Для самапавагі?

— Мала я вартага ў жыцці зрабіў, то вось.

— Ды нашто гэта?

— Мяркуйце, як раней, — будзеце акадэмікам. Раскопвайце і іншае такое — быць вам вядомым.

|< Пред. 442 443 444 445 446 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]