Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 74 из 453



Адчуваў, што я несправядлівы, што гэта штодзённая іхняя работа і не паміраць жа ім з голаду, і.ўсё адно пагарджаў імі. І таму нямала здзівіўся, калі палкоўнік пайшоў і прынёс сабе і мне па сто пяцьдзесят, сеў і, раптам, таксама амаль адштурхнуў талерку.

— Не магу. За столькі год, а не мог звыкнуць. Вып'ем, Антон Глебавіч. — І пасля паўзы: — Ненавіджу свалачоў… Пакуль не здохну…

У гэты момант Клепча заўважыў на карціне Занавы бакенбарды і раптам сказаў:

— А чаго-то Пушкін? Хіба ён быў на Свіцязі?

— Гэта Зан, — магчыма, занадта рэзка сказаў я.

— Ну а гэты… Зан… хіба ён…

— Памаўчыце вы, калі ласка, — абарваў яго Шчука і толькі тут адказаў на мае словы, сказаныя яшчэ на Романі: — Бывае і так, што не апазнаюць. Рэдка, але бывае. Дай бог памяці, у 63-м ці ў 64 годзе пісьменнік ваш адзін, ну, з гэтых, маладых ды ранніх, раманы яшчэ гістарычныя піша, плыў са сваякамі па Дняпры ля Рагачова. Бачыць, нешта ружовае. Падумаў, што незвычайнай велічыні глушаная рыба (вось трэба яшчэ гэтых «шахцёраў» з Бабруйска прыціснуць, што ездзяць рыбу глушыць). Устаў на носе і раптам стырнавому: «Вараці!…» Плыве спінаю дагары жанчына ў ружовай камбінацыі. Ну, усё зрабілі, прыехалі нашы па труп… Але й дагэтуль невядома: хто, адкуль, як? Можа, аднекуль з Урала ў невядомай кампаніі прыехала, а можа, і яшчэ аднекуль. Ці сама ўтапілася, ці, можа… Але выплыве. Так ці іначай, а яна выплывае рана ці позна, праўда. Так што й ты, хлопец, не квілі. Цяжка, ясна.

|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]