Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 72 из 453

— Але не мог ён такога буйнага шчупака… І што ён, увогуле, шчупака на матыля лавіў? Лухта якая!

— Спінінг знайшлі, — даляцеў па вадзе голас з чаўна. — Відаць, шчупак зацягнуў пад корч — вудзільна і патанула.

— Ну, бачыце, — сказаў Шчука.

— Ад чаго гэта здарылася? — спытаў я,

— Упаў з чаўна ў ваду. Патануў. Як у яго са здароўем?

— Ён быў дужа хворы чалавек.

— Ну вось. Мог быць прыпадак. Мы падышлі да машыны.

— Ягоны «Запарожац», — па аглядзе сказаў я. — І ўсё ж я не веру, што гэта ён. Так, машына, так, вопратка. Але ж аблічча… няма. Але ж гэты, здаецца, вышэй ростам. І потым, чаму паехаў адзін?

З лесу, з туману, вынырнуў да машыны Велінец з сабакам.

— Рам следу ад машыны не ўзяў, — сіпата сказаў ён. — І не дзіва. Колькі дзён! Акрамя таго, снег яшчэ ляжаў. Дождж злізаў яго. І зноў снег. І зноў стаяў… Відаць, канчаткова вясна.

— Няўжо бываюць неапазнаныя? — спытаў я.

Палкоўнік не адказаў.

Яшчэ праз гадзіну мы ішлі да машыны. Цела ўжо забралі. Наперадзе ішлі Велінец і Клепча і гаварылі ўжо аб нечым іншым.

— Ды зразумей ты, — гарачыўся Клепча, — матэрыял ягонага гарнітура.

— Ну ладна, — з іроніяй цадзіў Велінец, — касцюм з матэрыялу, партыю якога ўкралі. Доказ мне яшчэ! Ну а каб, скажам, ён быў калісь паліцаем, чакаў патаемна ў душы «выбуху народнага гневу» і на гэты выпадак трымаў у страсе арсенал — ён што, тады хадзіў бы па вуліцах і плошчах з кулямётам у руках? Глупства! Матэрыял яго і апраўдвае. Дый характар ягоны.

|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]