Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 58 из 75

Але цяпер я быў не адзiн -я iшоў на крок ззаду за сваiм бацькам. Прыйшоўшы на гэтае самае месца, я зiрнуў туды, дзе стаяў воўк.

I што-ж вы думаеце?

Гэты самы воўк стаяў i цяпер!

Нiчога не сказаў я свайму бацьку, iду i пазiраю.

Дасьце веры: гэта была старая крывая бярэзiна, абросшая мохам i нахiленая над долам!

Я баяўся сьмеху i нiкому не сказаў аб гэтай памылцы, i толькi цяпер, мае дарагiя, прызнаюся вам ува ўсёй гэтай праўдзе.

Якуб Колас

ЯК ПТУШКI ДУБ РАТАВАЛI

Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: цi то над Нёманам, цi то над Сьвiслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасьцi справы. Важна тое, што няўзнакi год за годам на дуб навальвалася старасьць. Верхавiна яго лысець пачала, i ўжо некалькi голых, як пальцы рук, галiн, нiбы сьвечкi, высока сьвяцiлiся ў небе. Вакольнае насельнiцтва - лазовыя кусты, круглаверхiя вербы, старадрэвiны, хвоi з краю лугу i маладое пакаленьне дубоў зь iх жыхарамi - не маглi не заўважыць, што шматгадовы дуб над рэчкаю пачынае паддавацца старасьцi. Гэта акалiчнасьць выклiкала ў самых наглядальнiкаў невясёлыя думкi аб сваiм уласным лёсе. А важней за ўсё - шкада было старога дубу, усе да яго папрывыкалi, любiлi грозны шум яго ў часе летнiх навальнiц. Наагул прыемна было глядзець, як дуб ваяваў з бурамi i непагодамi, не кланяўся iм, а стаяў моцна. Галiны i лiсьце на галiнах былi зялёныя, сакаўныя, поўныя жыцьця. Здавалася, i зносу ня будзе асiлку-дубу.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]