Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 144 из 146



Крыху адчынiў Мiколкаў бацька сталёвае акенца, каб пуцi праверыць, цi цэлыя, цi пашкоджаныя. Глянуў туды i неяк раптам асеў, асунуўся, стаў хiлiцца да падлогi. Навiс на рычаг усiм цяжарам свайго цела. Павярнуўся рычаг, паравоз абарваў свой бег i ўсё цiшэй, цiшэй, вось i зусiм становiцца паравоз. Здзiўленыя твары чырвонаармейцаў паказалiся ў шчылiнах-акенцах вагонаў.

Узрадаваныя немцы беглi насустрач i шалёна крычалi, размахваючы ручнымi гранатамi. Прыцiхлi рабочыя i партызаны, не разумеючы, што сталася з браняпоездам.

I не памятае Мiколка, як адбылося ўсё гэта. Асцярожна адхiлiў ён бацькаву руку ад рэгулятара, нацiснуў на рычаг абедзвюма сваiмi рукамi iрвануў паравоз, зашыпеў весела парай, памчаў наперад. З браняпоезда ваўсю загаварылi кулямёты, грымнулi яшчэ разы са два цяжкiя гарматы. А Мiколка ўжо крычаў двум чырвонаармейцам, што былi разам з iм на паравозе:

- Машынiста кладзiце на падлогу ды перавязку хутчэй!

Бачыў, як прамазучаны бацькаў пiнжак набухаў чырвонай плямай. Яна рабiлася ўсё шырэй i шырэй. Чырвонаармейцы таропка знiмалi пiнжак, разразалi нажом кашулю, бiнтавалi бацькавы грудзi.

I хоць страшна горача было на паравозе, але адчуваў Мiколка, як халадзее яго маленькае сэрца, як халадзеюць яго пальцы на гарачым рычагу. Гэта вялiкi жаль да бацькi агарнуў усю яго малую iстоту, i ён нiбы сабраўся ўвесь у маленькi камок i, напружыўшы ўсе свае сiлы, трымаў у руках паравозны рычаг. I бачыў ён, зiрнуўшы ў шчылiнку паравознага акенца, як уцякалi немцы ва ўсе бакi, як беглi рабочыя, iмчалi да браняпоезда партызаны.

|< Пред. 142 143 144 145 146 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]