Альбатрос (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
2 из 4
Суседка, якая сядзела разам з iм заадным столiкам, iмпанавала яму. На яе дэкальтаваных грудзях чарнеўся пляскаты, шурпаты каменьчык. Не нейкi там хрызапар або халцэдон. Незямны, пэўна што з Маркса. Каменьчык гэты, вiдаць, варты быў цэлага маёнтка - ён падобны на кавалак каменя з бруку. Кабеты не павiнны мець гэтулькi грошай.
Пiркс не абураўся. Не здзiўляўся. Ён назiраў. Паступова ў яго ўзнiкла жаданне размяць косцi. Цi не схадзiць на шпацырную палубу?
Ён устаў, ледзь прыкметна кiўнуў галавой i выйшаў. Iдучы памiж гранёнымi калонамi, абкладзенымi нейкай люстраной масай, Пiркс убачыў сваё адлюстраванне, - з-пад вузла гальштука вiдаць быў гузiк. А зрэшты, хто яшчэ носiць гэтыя самыя гальштукi? Ён паправiў каўнерык ужо ў калiдоры. Зайшоў у лiфт. Паехаў на самы верх - на вiдарысную палубу. Лiфт цiхенька адчынiўся. Тут не было нiводнай жывой душы. Гэта яго ўсцешыла. Трэцяя частка ўвагнутай столi над палубай, застаўленай шарэнгамi лежакоў, здавалася вялiзным чорным акном, адчыненым насустрач зорам. Лежакi з гурбамi коўдраў пуставалi. Толькi на адным з iх хтосьцi ляжаў, накрыўшыся амаль з галавой, - той дзiвакаваты стары, якi прыходзiў абедаць на гадзiну пазней за ўсiх i еў адзiн у пустой зале, захiнаючы твар сурвэткай, калi адчуваў на сабе чый-небудзь позiрк.
Пiркс лёг. Нябачныя пашчы клiматызатараў пасылалi на галерэю палубы парывiстыя патокi ветру, здавалася, што дзьме проста з чорных глыбiняў неба. Канструктары, паслугамi якiх карыстаўся "Трансгалактык", ведалi сваю справу.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|