Альбатрос (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
3 из 4
Ляжак быў удалы - бадай, больш удалы, чым крэсла пiлота, хоць яно i было сканструявана на аснове дакладных матэматычных разлiкаў. Пiрксу стала холадна. Дзеля гэтага якраз i былi прымеркаваныя коўдры. Ён захутаўся ў iх, нiбыта нырнуў у пух.
Нехта кiраваўся сюды. Па лесвiцы, а не ў лiфце. Суседка па столiку. Колькi ёй можа быць гадоў? На ёй была ўжо iншая сукенка. А мо гэта зусiм iншая кабета? Яна ўлеглася праз тры лежакi ад яго. Разгарнула кнiгу. Вецер шамацеў старонкамi. Пiркс пазiраў проста перад сабой. Вельмi выразна быў бачны Паўднёвы Крыж. Абрэзаны рамай акна свяцiўся кавалачак Малога Магеланава Воблака, светлая плямка на чорным фоне. Ён падумаў, што палёт будзе доўжыцца сем дзён. За гэты час шмат што можа здарыцца. Ён знарок зашавялiўся. Тоўстая, складзеная ў чатыры столкi папера зашамацела ў нагруднай кiшэнi. Яму добра жылося на свеце - месца другога навiгатара ўжо чакала яго, ён ведаў дакладны маршрут: з Паўночнай Зямлi самалётам да Еўразii i далей, у Iндыю. Бiлетаў заставалася яшчэ цэлая кнiжачка - яе можна было чытаць, кожны бланк iншага колеру, падвойны, з адрыўнымi талонамi, залатымi беражкамi - усё, што "Трансгалактык" выдаваў пасажырам, проста ззяла серабром альбо золатам. Пасажырка на трэцiм лежаку была надта пекная. Бадай, усё-ткi тая самая. Сказаць ёй што-небудзь - альбо лепей не варта? Бо ён ужо нiбыта назваўся ёй. Гэта сапраўднае няшчасце мець гэткае кароткае прозвiшча - не паспееш пачаць, а яно ўжо скончылася. "Пiркс" гучыць зусiм як "iкс". Горш за ўсё бывае падчас тэлефонных размоў.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|