Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
15 из 49
Пракажоныя рабiлiся ўсё смялейшыя, i незнаёмы iшоў па жывым калiдоры, а энтузiязм няшчасных гатовы быў абярнуцца фанатычным захапленнем. Калi ён падышоў да акна, сотнi знявечаных вуснаў паўтаралi крык брата Роза: "Святы, святы!" - i з усiх бакоў да яго цягнулiся рукi.
- Мiр табе, чужынец, - сказаў абат. - Мы ўсе, ты бачыш гэта, вельмi ўзрушаныя тымi знакамi тваёй прыязнасцi да нас, што ты выказваў, але цi добра ты разумееш, якой жахлiвай небяспецы сябе аддаеш?
- Я не баюся праказы.
Прыцiхлы натоўп быў, як i брат Роз, уражаны гэтым нiзкiм глухiм голасам, якi гучаў так дзiўна, бясспрэчна, таму, што чужынец гаварыў сцяўшы зубы. Збянтэжаны гэтым голасам i ўзрушаны высакароднасцю адказу, абат збег па драўляных сходах, рэзка адчынiў дзверы i апынуўся перад незнаёмым. Той упаў перад iм нiц, потым схапiў ягоныя рукi i асыпаў iх пацалункамi.
- Устань, брат мой, - вымавiў абат, спрабуючы вызвалiцца. - Я бласлаўляю пачуццё, якое цябе натхняе. Мне проста вельмi хацелася наблiзiцца да цябе, але гэта мая слабасць. Паглядзi на мяне лепей. Паглядзi на няшчасных, якiя стаяць вакол цябе, i падумай, якую цану ты рызыкуеш заплацiць за праяўленне тваiх высокiх пачуццяў.
Незнаёмы з хвiлiну ўглядаўся ў iльвiныя рысы абата, яго расплылы на ўвесь твар нос, потым павольна агледзеў пракажоных, якiя паўколам абступiлi яго. За выключэннем малых дзяцей тут цяжка было знайсцi сапраўды чалавечы твар. Узрушанасць, як часта казаў лекар, робiць гэтых гратэскных iстот пачварнымi.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|