Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
34 из 49
Чорная дзiрка пасярэдзiне твару нагадвала прорву, якую не можа асвяцiць нiякi агонь. Што да правай, то на ёй не было месца, якое б нагадвала чалавечае цела, якое не гнiло. Яна была суцэльнай язвай, гангрэнай, па форме аддалена падобнай да шара, i трэба было доўга ўглядацца, каб разгледзець на ёй нос i рот, схаваныя ў брыдкiх пухiрах, ад якiх у святле паходняў падалi неверагодныя ценi.
Трэцяя галава ў знямозе звесiлася наперад. Яна ў такт хадзе матлялася то ўлева, то ўправа. Гэта навяло абата на думку, што яна iмкнецца схаваць тое, што яна яшчэ больш мярзотная, чым дзве другiя. А калi яна стала падымацца, то ў яго замерла сэрца ад прадчування, што ён убачыць твар. Сапраўды, галава павольна паднялася. Манахава трывога перарасла ў панiку, калi ён пазнаў твар незнаёмага. Гэта быў менавiта ён. Абапал яго iшлi пракажоныя з халуп, што стаялi ў баку ад паселiшча; iм захацелася правесцi яго да гэтага месца. Яны падтрымлiвалi незнаёмага, амаль неслi. А ён так моцна абвiў рукамi шыi спадарожнiкаў, так цесна да iх прыцiснуўся, што тры целы здавалiся адным.
Жах знiк адразу, як толькi яны зразумелi, што тут няма нiчога звышнатуральнага. Абат сваiм целам адчуў мярзотнасць блiзкасцi незнаёмага з гэтымi iстотамi, i яго перасмыкнула ад агiды.
- Гэты чалавек святы! - з усяе моцы закрычаў ён, нiбы хацеў пераканаць сам сябе. - Толькi святы можа вытрываць такое.
8
- Бясспрэчна, гэта святы, - сказаў Жан Маяр, - але я лiчыў, што святасць нясе душам мiр i спакой, а гэта сапраўдны шаленец. Вось ён зноў пачынае свае штукi.
|< Пред. 32 33 34 35 36 След. >|