Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
33 из 49
Тады на сцежцы, што выходзiла на паляну, з'явiлася працэсiя, падобная да карнавальнай.
На чале iшлi дзецi з паходнямi, над якiмi ўспыхвалi чырвоныя языкi полымя. Але абат i лекар-фiлосаф акамянелi ад жаху, калi ўбачылi групу, якая iшла за дзецьмi, а брат Роз, якога цяжка было чым-небудзь збянтэжыць, глуха ўскрыкнуў, калi наважыўся зiрнуць у шчылiну. Iх жах быў выклiканы i агiднасцю вiдовiшча, i яго незразумеласцю, бо страшная, пачварная iстота выглядала досыць экстравагантна. Яны ўбачылi вялiзнае цела такой непамернай шырынi, што яно выступала па абодва бакi дарогi. Знiзу яно трымалася на некалькiх нагах, а зверху яго вянчалi тры галавы.
Cerbero fiera crudele e diversa
Con tre gole caninamente...*
машынальна прамармытаў Жан Маяр, выцiраючы лоб.
* Цэрбер драпежны i люты.
Страшныя тры ў яго пашчы...
(Дантэ. "Боская камедыя". Пекла. Песня VI.)
Сапраўды, адзiнае разумнае, што магло прыйсцi ў гэтую хвiлiну яму ў галаву, - гэта атаясамiць тую iстоту з дэманам, якi ахоўвае браму ў пекла.
Першае ўражанне ад гэтага д'ябальскага стварэння не дазволiла iм спачатку разглядзець яго як след. Калi ж яны прымусiлi сябе зрабiць гэта - бо толькi так можна было скiнуць з сябе здранцвенне, што iх ахапiла, - то заўважылi, што кожная асобная частка пачвары была агiдная па-свойму. Абат, як толькi апамятаўся ад першага шоку i змог убачыць яшчэ нешта, акрамя страшнага цэлага, засяродзiў сваю ўвагу на галовах. Яны неадольна прыцягвалi позiрк. У той, што злева, не было носа, ад губ засталiся толькi абрыўкi.
|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|