Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
37 из 49
Тыя некалькi секунд, пакуль святы стаяў, схiлiўшыся над малым са страшным выразам твару, якi быў падобны да сатанiнскага, абату здавалася, што ён бачыць ахвяру, аддадзеную пачварнаму людаеду.
Ён заплюшчыў вочы i перажагнаўся. Калi ён iх зноў расплюшчыў, галюцынацыя знiкла. Святы выпрастаўся i перайшоў на iншае месца.
Малое толькi слаба скуголiла. Манах прыклаў руку да лба i выказаў сваё незадавальненне лекару, чые блюзнерскiя размовы маглi пасеяць сумненнi ў простых i чыстых душах.
- Пагаворым з iм? - спытаўся той, пацiснуўшы плячыма.
Абат вагаўся. Ён адчуваў, што падзеi гэтага вечара зламалi яго i цяпер ён стаў амаль абыякавы да перспектывы змяшацца з натоўпам пракажоных.
- Пачакаем да заўтра. Ён павiнен будзе пайсцi адпачыць.
- Каб сярод ночы iсцi далей... Хоць вы, вiдаць, маеце рацыю. Ён спынiцца, калi абыдзе ўвесь лепразорый, чаго пры яго тэмпах чакаць ужо нядоўга. Дзе-небудзь каля вяршынi мы яго дагонiм... Абат, вас не цiкавiць, як ён успрыме пракажоных праклятай зоны?
Месiра Тама д'Арфёй перасмыкнула, але ён нiчога не адказаў, i сябры леглi спаць.
У халупе быў толькi адзiн пакой. Як толькi патушылi свечку, лекар зноў загаварыў:
- Калi ён не пабаiцца абняць пракажоных там, угары, калi не пакажа нiякай агiды да чорнага страшыдлы, што жыве на вяршынi, тады, думаю, нават я сам схiлюся перад iм i прызнаю яго святым.
9
Яны выправiлiся ў дарогу на свiтанку, бо наперадзе iх чакаў нялёгкi шлях: сцежка крута падымалася ўгору. Як i прадбачыў Жан Маяр, чужынец выйшаў раней за iх.
|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|