Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 38 из 49

Як iнапярэдаднi, ён iшоў па спiралi, радыус якой паступова змяншаўся. Паказвала на навальнiцу: парыла. На цяжкiх пад'ёмах у абата пачыналася задышка,i ён раз-пораз спатыкаўся.

Яны iшлi па пустэльнай мясцовасцi, памiж змрочных выветраных скал, якiя грувасцiлiся абапал сцежкi i пазначалi ўваход у верхнi лепразорый.

- Вось i дзевятае кола i яго знядоленыя жыхары.

O sovra tutte mal cteata plebe,

Che stai nel loco onde parlare e duro

Me foste state qui pecore o rebe!*

* О вы, няшчасныя! Такая ваша доля

Пакутаваць у гэтым страшным месцы,

Дзе нават пазайздросцiш i жывёле!

(Дантэ. "Боская камедыя". Пекла. Песня XXXII.)

- Я не разумею па-iталiйску, - змрочна сказаў абат, - але я сам сабе думаю, што ваш фларэнтыец знайшоў бы тут яшчэ некалькi жахаў для свайго пекла.

- Адзiн дык акурат, - сказаў лекар, спыняючыся, каб перавесцi дых, ягонае пекла было безданню, i ў яго спускалiся. Наведнiкi не рызыкавалi задыхнуцца, як мы, пры ўзыходжаннi.

Стары не ўсмiхнуўся, крыху пастаяўшы, ён рушыў далей, цяжка ступаючы, потым спытаўся сур'ёзным тонам:

- Цi доўга яшчэ засталося тым, хто тут?..

- Некалькi месяцаў, а можа, гадоў. Я ведаў пракажонага, цела якога было спрэс гной, у iм кiшэла ўсякая нечысць. У такiм стане ён жыў яшчэ доўга.

У абата вырваўся ўздых.

- Праказа забiвае павольна, i ён быў гэтаму рады. Ён баяўся смерцi, дадаў Жан Маяр.

Яны паднялiся яшчэ вышэй. Конус гары рабiўся ўсё вузейшы. У абата буйнымi кроплямi выступiў пот, якi вельмi, як яму здавалася, смярдзеў.

|< Пред. 36 37 38 39 40 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]