Мечаны (на белорусском языке)   ::   Лондон Джек

Страница: 14 из 15

Як яму пашанцавала выбрацца тады з таго ледзянога пекла? Як ён даведаўся, што мы кiруемся ў Доўсан? Як ён змог з дакладнасцю да хвiлiны вызначыць час нашага прыбыцця, каб потым сустрэць нас на беразе?

Чым больш я думаю пра Мечанага, тым больш пераконваюся, што на свеце ёсць такiя рэчы, якiм навука не пад сiлу. Нi адна навука не зможа растлумачыць Мечанага. Ён - асаблiвая фiзiчная з'ява цi нават мiстычная, i, як я разумею з вялiкай часткай тэасофii.

Кландайк - добры край. Я да гэтага часу мог бы жыць тамака i зрабiўся б мiльянерам, калi б не Мечаны. Ён iрваў мне нервы. Я цярпеў яго два гады. Нарэшце маё цярпенне лопнула. Улетку 1899 года я выйшаў з гэтай гульнi. Я нiчога не сказаў Стыву. Я проста ўцёк. Але спачатку я ўладзiў усё як найлепей. Я напiсаў Стыву запiску. I прыклаў да яе торбачку з пацучынай атрутай, растлумачыўшы, што з ёю рабiць. Мечаны давёў мяне да таго, што я стаў як шкiлет. Нервы мае зусiм здалi, i я кожны раз усхоплiваўся i азiраўся, хоць навокал не было нi душы. Але як толькi я адчапiўся ад Мечанага, адразу акрыяў. Я пацяжэў на дваццаць фунтаў, перад тым як дабраўся да Сан-Францыска, а да таго часу, як я пераправiўся на пароме ў Окленд, я ўжо зусiм увайшоў у колiшнюю форму, так што нават жонка марна разглядвала мяне з усiх бакоў, стараючыся знайсцi ўва мне перамены.

Толькi аднойчы я атрымаў пiсьмо ад Стыва, у якiм заўважалася раздражненне: здаецца, Стыў занадта блiзка прыняў да сэрца, што я пакiнуў яго аднаго з Мечаным. Ён пiсаў таксама, што выкарыстаў пацучыную атруту паводле iнструкцыi, аднак з гэтага нiякага толку не выйшла.

Мiнуў год. Я зноў вярнуўся ў сваю кантору i меў поспех, нават распаўнеў. I раптам знайшоўся Стыў. Ён не зайшоў да мяне пабачыцца.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]