Мечаны (на белорусском языке)   ::   Лондон Джек

Страница: 11 из 15

Дык вось Мечаны вылез з гэтай палонкi, атросся, абгрыз лёд памiж кiпцюрамi, выбраўся на бераг i аббрахаў здаравеннага ньюфаўндленда, што належаў прыiскаваму камiсару.

Увосень 1898 года з апошняй вадой мы адправiлiся на баграх уверх па Юконе - пакiравалiся да ракi Сцюарт. Мы забралi з сабой усiх сабак, акрамя Мечанага. Мы вырашылi: даволi кармiць яго. Калi ўзяць разам той час, тыя грошы, клопаты i правiянт, асаблiва правiянт, што патрацiлi на яго, то атрымлiвалася, што Мечаны каштаваў нам значна болей, чым мы ўтаргавалi, калi прадавалi яго на Чылкуцкiм перавале. Вось чаму мы прывязалi Мечанага ў хацiне, а самi пагрузiлiся ў лодку з усёй нашай амунiцыяй. У тую ноч мы разбiлi лагер у вусцi Iндыян-рывер. Мы са Стывам былi вельмi радыя, што збавiлiся ад Мечанага. Што толькi Стыў не вытвараў, а я сядзеў, ухутаўшыся ў коўдру, i памiраў ад смеху, гледзячы на яго. Раптам на наш лагер абрушыўся ўраган. Каб вы толькi бачылi, як Мечаны наляцеў на сабак i як даў iм наганяй, дык валасы ў вас сталi б дыбам. Але як, скажыце, калi ласка, змог ён адвязацца? Думайце самi! У мяне не ўкладваецца ў галаве. А як ён змог перабрацца цераз Клондайк-рывер? Гэта таксама пытанне! I, нарэшце, адкуль мог ён ведаць, што мы паплылi ўверх па Юконе? Мы ж плылi па вадзе, I Мечаны не мог знайсцi нас па слядах. Праз гэтага Мечанага мы зрабiлiся проста-такi прымхлiвыя. Ён дзейнiчаў нам на нервы, i, па праўдзе кажучы, мы яго трошкi пабойвалiся.

Замаразкi засталi нас у вусцi залiва Хендэрсон, дзе мы абмянялi Мечанага на два мяшкi мукi ў адной групы, якая кiравалася ўверх па Вайт-рывер у пошуках медзi.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]