Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 102 из 278



Але надыходзiў ужо вечар, i Псiхея паспешлiва рыхтуецца да бязбожнага злачынства. Вось i ноч прыйшла, з'явiўся муж i, аддаўшыся спярша любоўнаму змаганню, праз некаторы час упаў у глыбокi сон.

22. Тут Псiхея адольвае сваю слабасць i кволасць, збiраецца з сiламi i, дастаўшы свяцiльнiк i ўзяўшы ў рукi брытву, рашуча перамагае жаночую нясмеласць.

Але, як толькi ад адкрытага агню асвяцiлася таямнiца пасцелi, яна бачыць найдалiкатнейшае i найпрыгажэйшае за ўсе на свеце iстоты вiдовiшча, бачыць самога Купiдона, цудоўнага бога, якi спакойна адпачываў, ад выгляду якога ярчэй пачала свяцiць лямпа i мацней блiснула лязо святатацкай зброi...

I Псiхея, збянтэжаная ўбачаным, не можа авалодаць сабой, пакрываецца смяротнай бледнасцю i з трымценнем апускаецца на каленi, збiраючыся ўтапiць зброю ў сваiх грудзях. Яна i зрабiла б гэта, каб зброя ад страху перад гэтакiм злачынствам не выпала з яе дрыготкiх рук. Знясiленая, страцiўшы ўсякую надзею, чым больш углядаецца яна ў прыгажосць боскага твару, тым больш падбадзёрваецца. Вось бачыць яна залатую галаву з пышнымi, пахучымi ад амброзii валасамi, якiя акружаюць малочную шыю i ружовыя шчокi, глядзiць на прыгожа распушчаныя завiткi, што спускаюцца з патылiцы i з iлба. Ад незвычайна прамянiстага бляску твару аж закалыхалася святло ў лямпе. За плячамi лятаючага бога беллю кветкi рдзелi пёры, i хоць крылы былi ў супакоi, кончыкi кволых i тоненькiх пярынак неспакойна трапяталi. Усё цела было гладкiм i зiхатлiвым,.

|< Пред. 100 101 102 103 104 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]