Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 15 из 115



Здавалася, нiбы Борд толькi i чакаў ад жонкi гэтых слоў. Мiгам апынуўся ён каля лесвiчкi i пачаў спускацца ў пралом.

Але толькi ступiў ён на каменную падлогу падзямелля, як пачуў парыпванне лесвiчкi i ўбачыў, што ўслед за iм лезе i жонка.

- Вунь што, ты i сюды за мной цягнешся, - сказаў ён.

- Баюся я пакiнуць цябе адзiн на адзiн з нябожчыкам.

- А не такi ўжо ён i страшны, - запярэчыў муж. - I не адчуваю, што халодная рука хоча мяне задушыць.

- Ды ўжо нiчога ён нам, вiдаць, не зробiць, - падтрымала жонка. - Ён жа ведае, што ў нас i ў думках не было ўкрасцi пярсцёнак. Вось каб мы дзеля забавы пачалi адкручваць века труны, тады iншая справа.

Муж вобмацкам прабраўся да труны генерала i пачаў мацаць рукой уздоўж века. Ён адшукаў шрубу з невялiкiм крыжыкам на плешцы.

- Тут быццам бы знарок усё так i прыладжана для злодзея, - сказаў Борд, пачынаючы спрытна i асцярожна адкручваць шрубы труны.

- Чуеш што-небудзь? - запыталася жонка. - Цi не варушыцца ён у труне?

- Тут цiха, як у магiле, - адказаў муж.

- Ён жа, мусiць, не лiчыць, што мы задумалi адняць у яго самае дарагое, - працягвала жонка. - Вось каб мы века труны паднялi, тады iншая справа.

- Так, ды тут ужо давядзецца табе мне дапамагчы, - сказаў муж.

Яны паднялi века i цяпер ужо не ў сiлах былi стрымацца ад сквапнасцi. Iм не цярпелася авалодаць скарбам. Яны сарвалi пярсцёнак са струхлелай рукi, апусцiлi века i, не сказаўшы нiводнага слова, цiшком выбралiся з магiлы.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]