Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 16 из 115

Iдучы цераз могiльнiк, яны ўзялiся за рукi, i толькi апынуўшыся па iншы бок нiзкай шэракаменнай могiльнiкавай сцяны i спусцiўшыся на прасёлак, адважылiся загаварыць.

- Думаецца мне, - сказала жонка, - што ён сам гэтага хацеў. Зразумеў, што нядобра нябожчыку берагчы такi скарб, вось i аддаў яго нам па добрай волi.

Муж зарагатаў.

- Так, ну i ну, няма чаго сказаць, - вымавiў ён. - Не ўжо, не прымусiш ты мяне паверыць выдумцы, быццам ён аддаў нам пярсцёнак па добрай волi; проста ў яго сiлы не было нам перашкодзiць.

- Ведаеш што, - сказала жонка, - сягоння ноччу ты быў вельмi храбры. Мала такiх, хто адважыцца спусцiцца ў магiлу.

- А я зусiм i не думаю, што паступiў нядобра. У жывога я б нiколi i далера не ўзяў, ну а што за бяда ўзяць у мёртвага тое, што яму ўжо не патрэбна.

Iшлi яны гордыя i задаволеныя i толькi здзiўлялiся, што нiкому, акрамя iх, не прыйшло ў галаву забраць пярсцёнак. Борд сказаў, што паедзе ў Нарвегiю i прадасць там пярсцёнак, як толькi выпадзе якi-небудзь зручны выпадак. Iм здавалася, што за пярсцёнак удасца атрымаць вельмi многа грошай i нiколi больш не давядзецца адчуваць страху перад заўтрашнiм днём.

- А гэта што? - раптам прыпынiўшыся, запытала жонка. - Што я бачу? Няўжо зара займаецца? На ўсходзе ж павiнна свiтаць?

- Не, сонцу яшчэ рана ўзыходзiць, - сказаў селянiн. - Вiдаць, - пажар. I як быццам дзесьцi каля Ольсбю. Цi не...

Яго перапынiў гучны жончын голас.

- Гэта ў нас гарыць! - крычала яна.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]