Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 24 из 115

Ён быў на некалькi гадоў старэйшы за сястру, такi ж рослы i бучны, як яна, i падобны з ёю тварам. Але вочы ў яго былi пасаджаны глыбей, а выгляд - зусiм не такi дабрадушны i шчыры, як у яе.

- Далекавата вам было ехаць, пан пастар, - сказаў Iнгiльберт, дапамагаючы пастару злезцi з каня.

- О, так, - сказаў стары, - але я прыехаў хутчэй, чым разлiчваў.

- Мне самому б трэба было прывезцi вас сюды, пан пастар, - сказаў Iнгiльберт, - але я рыбачыў учора вечарам дапазна. Толькi вярнуўшыся дадому, я даведаўся, што ў бацькi ў назе антонаў агонь i што сястру паслалi па вас, пан пастар.

- Мэрта не ўступiць любому хлопцу, - сказаў пастар. - Усё было як нельга лепш. Ну, а як Борд зараз?

- Шчыра кажучы, яму зусiм дрэнна, але ён яшчэ пры розуме. Узрадаваўся, калi я сказаў яму, што вы ўжо выехалi з лесу.

Пастар увайшоў да Борда, а брат з сястрой селi на шырокiя каменныя плiты каля хацiны i сталi чакаць. Настроены яны былi ўрачыста i размаўлялi пра бацьку, якi быў добры з iмi. Але шчаслiвым не быў нiколi з таго самага дня, як згарэла Меламстуга, таму, бадай, для яго лепей будзе развiтацца з такiм няшчасным жыццём.

Раптам сястра сказала:

- У таткi, вiдаць, было нешта на сумленнi!

- У таты? - адзiвiўся брат. - Што ўжо ў яго магло быць на сумленнi? Ды я нi разу не бачыў, каб ён замахнуўся на жывёлу цi на чалавека.

- Але ж у нечым ён збiраўся пакаяцца пастару, i нiкому больш.

- Ён так сказаў? - запытаўся Iнгiльберт. - Сказаў, што перад смерцю хоча ў чымсьцi пакаяцца пастару? Я ж думаў, ён паклiкаў яго сюды толькi для таго, каб прычасцiцца.

|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]