Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 23 из 115



- Татка сказаў, што Бенгт-асiлак замовiў сякеру, а не то б яму нiколi не пашкодзiць нагу. Ды i рана ж была зусiм не небяспечная; а сягоння татка ўбачыў, што ў яго антонаў агонь у назе. Ён сказаў, што цяпер ужо абавязкова памрэ, таму што Бенгт-асiлак даканаў яго. Вось татка i паслаў мяне сюды i загадаў перадаць, каб вы самi да яго прыехалi, i як мага хутчэй.

- Добра, паеду, - сказаў пастар.

Пакуль дзяўчынка расказвала, ён накiнуў на сябе дарожны плашч i надзеў капялюш.

- Аднаго я не магу зразумець, - сказаў ён, - з чаго б гэтаму самаму Бенгту-асiлку так даймаць твайго татку? Цi не зачапiў яго калi-небудзь Борд за жывое?

- Так, ад гэтага татка не адмаўляецца, - пацвердзiла дзяўчынка. Толькi чым ён пакрыўдзiў яго, аб гэтым татка нi мне, нi брату не казаў. Здаецца мне, што якраз аб гэтым ён i хоча паведамiць вам, глыбокапаважаны пан пастар.

- Ну, калi так, - сказаў пастар, - трэба паспяшацца.

Нацягнуўшы пальчаткi з адваротамi, ён выйшаў разам з дзяўчынкай з дому i сеў на каня.

За ўвесь час, пакуль яны ехалi да пастуховай хацiны ў лесе, пастар не сказаў нi слова. Ён сядзеў, думаючы аб усiх тых цудах, пра якiя расказала яму дзяўчынка. Сам ён на сваiм вяку сустракаў толькi аднаго чалавека, празванага ў народзе Бенгтам-асiлкам. Але ж, магчыма, дзяўчынка казала не пра яго, а зусiм пра iншага Бенгта.

Калi пастар уехаў на сэтар, яму насустрач выскачыў малады хлопец. Гэта быў сын Борда Бордсана - Iнгiльберт.

|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]