Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
74 из 115
Людзi выкрыквалi словы суцяшэння прыгавораным да пакарання смерцю i здзеквалiся з катаў. Безлiч праклёнаў пасылалася на галаву ротмiстра Лёвеншольда. Казалi, быццам ён пабываў у Стакгольме i па яго вiне прыгавор божага суда вытлумачылi на шкоду абвiнавачваемым.
Але, ва ўсякiм выпадку, усе людзi, разам з Марыт лiчылi падсудных невiнаватымi i верылi iм, а гэта дапамагло дзяўчыне перажыць той дзень. I не толькi той дзень, але i ўсе астатнiя днi - да гэтага часу. Калi б людзi, з якiмi ёй давялося сустракацца, лiчылi яе дачкой забойцы, то яна не ў сiлах была б вынесцi цяжару жыцця.
Паўль Элiясан першым узышоў на маленькi дашчаны памост пад шыбенiцай. Спачатку ён кiнуўся на каленi i пачаў малiцца богу, потым звярнуўся да святара, якi стаяў побач з iм, i пачаў аб нечым прасiць яго. Затым Марыт убачыла як пастар зняў з яго галавы шапачку. Калi ўсё было скончана пастар перадаў Марыт шапачку i апошняе прывiтанне Паўля. Ён паслаў ёй шапачку ў знак таго, што думаў пра яе ў свой перадсмяротны час.
Як ёй магло нават прыйсцi ў галаву, што Паўль падарыў бы ёй на памяць шапачку, калi б ведаў, што ў ёй схавана крадзенае дабро? Не, калi ўжо i было што надзейнае на свеце, дык толькi адно: Паўль не ведаў, што пярсцёнак, якi быў надзеты на пальцы нябожчыка, - у шапачцы.
Хутка нагнуўшыся, Марыт Эрыксдотэр узяла шапачку, паднесла яе да вачэй i пачала ўважлiва разглядаць. "Адкуль магла ўзяцца ў Паўля гэта шапачка? падумала яна. - Нi я, ды i нiхто iншы ў сядзiбе не вязаў яе яму.
|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|