Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 73 из 115

Паўль бачыў iх, i ў той момант, калi яна прыцiснулася да яго, шапнуў ёй, што хутка душа яго будзе мiтусiцца ў нябёсах, быццам маленькая птушачка, якая збiлася са шляху. I ён запытаўся, цi дазволiць яна яму прылятаць i гнездавацца пад дахавым жолабам сядзiбы ў Ольсбю.

Не, Паўль не мог ведаць, што ўкрадзенае дабро схавана ў шапачцы, якую ён падкiдваў угору, пазiраючы на цудоўнае асенняе неба.

Гэта было на другi дзень. Сэрца яе сутаргава сцiскалася кожны раз, калi яна ўспамiнала аб iм, але цяпер ёй што б там нi было патрэбна ўспомнiць усё да канца. Са Стакгольма прыйшоў указ, што божы суд неабходна разумець так: усе тры абвiнавачваемыя аднолькава вiнаватыя, i iх трэба пакараць смерцю праз павешанне.

Яна была там, калi прыгавор прыводзiлi ў выкананне, была дзеля таго, каб людзi, якiх яна любiла, ведалi, што ёсць на свеце чалавек, якi верыць у iх i смуткуе. Але дзеля гэтага наўрад цi патрэбна было iсцi на ўзгорак вiсельнiкаў. Пасля божага суда настрой у людзей стаў iншым. Усе тыя, хто акружалi яе перад салдацкiм частаколам, былi цяпер добрыя з ёю. Людзi разважалi ды меркавалi мiж сабой, а потым вырашылi, што божы суд патрэбна разумець так: усе тры абвiнавачваемыя невiнаватыя. Бо стары генерал дазволiў усiм тром выкiнуць па дзве шасцёркi. Значыць, i разважаць тут больш няма чаго. Генеральскага пярсцёнка нiхто з iх не браў.

Калi вывелi трох сялян, пачуўся ўсеагульны страшны лямант. Жанчыны плакалi, мужчыны стаялi, сцiснуўшы кулакi i сцяўшы зубы. Казалi, што быць, маўляў, прыходу Бру разораным, як Iерусалiму, бо там пазбавiлi жыцця трох бязвiнных мужчын.

|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]