Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
8 из 115
Наадварот, калi хто-небудзь пачынаў размову пра пярсцёнак, Борд звычайна казаў: што ў яго, маўляў, i так добрая сядзiба i яму няма чаго зайздросцiць генералу, калi б ён забраў з сабой у магiлу хоць цэлы шэфель* золата.
* Шэфель - старадаўняя шведская мера ёмiстасцi для цвёрдых i сыпучых целаў, роўная 20,9 лiтра.
I вось цяпер, стоячы на могiльнiку, Борд Бордсан, як i многiя iншыя, падумаў: "Дзiўна, што склеп застанецца адкрытым". Але не абрадаваўся гэтаму, а занепакоiўся. "Ротмiстру, бадай, патрэбна б загадаць, каб склеп замуравалi сягоння ж пасля паўдня, - падумаў ён. - Знойдуцца такiя, каму захочацца дабрацца да пярсцёнка".
Справа гэта яго зусiм i не тычылася, але як бы там нi было, а ён усё больш i больш звыкаўся з думкай, што небяспечна пакiдаць склеп адкрытым на ноч. Стаяў жнiвень, ночы былi цёмныя, i калi склеп не замуруюць сягоння ж, то туды можа прабрацца злодзей i завалодаць скарбам.
Яго ахапiў такi страх, што ён ужо пачаў быў падумваць, цi не пайсцi яму да ротмiстра, каб папярэдзiць яго. Але Борд цвёрда ведаў, што ў народзе лiчыцца дурнем, i яму не хацелася выстаўляць сябе на пасмешышча. "У гэтай справе ты маеш рацыю, гэта ўжо дакладна, - падумаў ён, - але калi перастараешся, цябе падымуць на смех. Ротмiстр маху не дасць i ўжо абавязкова распарадзiцца, каб замуравалi пралом".
Ён так паглыбiўся ў свае думкi, што нават не заўважыў, як пахавальны абрад закончыўся, i працягваў стаяць каля магiлы. I прастаяў бы яшчэ доўга, калi б жонка не падышла да яго i не тузанула за рукаў кафтана.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|