Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 101 из 315



Ад вашых капцоў, любасныя нябожчыкi мае, чуюцца мне салодкiя пахошчы, якiя слязьмi заспакойваюць мне сэрца. Сапраўды, водар гэты хвалюе душу i дае палёгку самотнаму плыўцу.

Я ўсё яшчэ багацейшы за ўсiх i дагэтуль мне моцна зайздросцяць - я, самотнiк! Бо вы былi са мною, а я i дагэтуль з вамi: скажыце, каму яшчэ падалi з дрэва чырвоныя яблыкi, як мне?

Я ўсё яшчэ ваш спадкаемец, я - зямля, якая цвiце ў памяць пра вас яркiмi дзiкiмi цнотамi, о любасныя!

Мы былi створаныя адно аднаму, мiлыя далёкiя дзiвосы; i не як баязлiвыя птушкi наблiжалiся вы да мяне i да жаданняў маiх, не, як даверлiвыя да вернага!

Так, падобна мне, былi вы створаны на вернасць i пяшчотную вечнасць; цi павiнен я цяпер называць вас па iмёнах нявернасцi вашай, вы, боскiя позiркi i iмгненнi? Пакуль што я не ведаю iншых iмёнаў.

Сапраўды, зарана паўмiралi вы, уцекачы. Але не вы ўцяклi ад мяне, i не я ад вас, невiнаватыя мы адно перад адным у нявернасцi нашай.

|< Пред. 99 100 101 102 103 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]