Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 100 из 315

Шчырым сэрцам люблю я толькi Жыццё i, сапраўды, найбольш тады, калi ненавiджу яго!

А што я прыхiльны да мудрасцi i часта нават аж занадта, - усё гэта таму, што ўжо ж вельмi яна мне нагадвае Жыццё!

Вочы Жыцця ў яе, усмешка i нават залатая вуда; што мне рабiць, калi яны такiя падобныя?

I калi аднойчы Жыццё спыталася: "Хто яна, твая мудрасць?" - я палка адказаў: "О! Мудрасць!

Прагнуць яе i не могуць насыцiцца, нiжуць вачыма яе покрывы, спрабуючы забрытаць у цянёты.

Цi прыгожая яна? Адкуль мне ведаць! Але i самым бывалым карасям яна прынада.

Яна зменлiвая i ўпартая; няраз я бачыў, як кусала яна сабе вусны i грэбенем наўмысна блытала валасы.

Магчыма, яна злая i iлжывая, i ва ўсiм - жанчына; але i калi бэсцiць сама сябе, нават тады здаецца сама спакушальнай".

Калi я гэта сказаў Жыццю, яно злосна засмяялася i заплюшчыла вочы. "Пра каго ты гаворыш? Цi не пра мяне?"

Нават калi праўда твая - хiба ж такое кажуць у вочы? Але раскажы мне пра мудрасць тваю!"

Ах, ты зноў расплюшчыла вочы, о любае Жыццё! I зноў мне здаецца, што я апускаюся ў невымерную глыбiню".

Так спяваў Заратустра. А калi танец закончыўся i дзяўчаты разышлiся, засмуткаваў ён.

"Сонца даўно ўжо села, - сказаў ён нарэшце - на луг апала раса, ад лясоў вее халадок. Нешта невядомае акружыла мяне i задуменна пазiрае. Як! Ты яшчэ жывы, Заратустра?

Чаму? Навошта? Дзеля чаго? Дзе i як? Цi не вар'яцтва - жыць далей?

О сяброве мае, гэта вечар пытаецца ўва мне. Даруйце мне скруху маю!

Настаў вечар: даруйце мне, што ён настаў!"

Так сказаў Заратустра.

Хаўтурная песня

"Там маўклiвая выспа магiл; там магiлы маёй маладосцi. Туды занясу я вечназялёны вянок жыцця".

Так думаючы сэрцам сваiм, плыў я па моры. О вобразы i вiдзежы маёй маладосцi! О позiркi любовi, вы, боскiя iмгненнi! Як хутка вы паўмiралi! Я спамiнаю вас сёння, як памiнаюць нябожчыкаў.

|< Пред. 98 99 100 101 102 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]