Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 142 из 315

О, мне выпала ступiць на сама цяжкую дарогу! Я пачаў сваё сама самотнае вандраванне!

А хто падобны да мяне, не пазбегне гэтай хвiлiны, хвiлiны, якая скажа яму: цяпер толькi ты выходзiш на дарогу велiчы! Вяршыня i прорва - цяпер яны злiлiся ў адно!

Ты iдзеш па сваёй дарозе велiчы: тваiм апошнiм сховiшчам зрабiлася тое, што дагэтуль называлася тваёй апошняй небяспекай.

Ты iдзеш па сваёй дарозе велiчы: цяпер сама лепшай мужнасцю няхай стане веданне: за табою больш нiякай дарогi няма!

Ты iдзеш па сваёй дарозе велiчы; i тут нiхто не можа красцiся па тваiм следзе! Твае ж ногi самi сцiраюць за табою дарогу i напiсана пад ёю: Немагчымасць.

I калi ў цябе больш няма нiякай лесвiцы, навучыся залазiць сабе на галаву: як яшчэ iнакш табе падняцца вышэй!

На сваю галаву i далей праз сваё ж сэрца! Цяпер сама пяшчотнае ў табе павiнна зрабiцца сама жорсткiм.

Хто залiшне ашчаджае самога сябе, той хварэе ад гэтага! Слава ўсяму, што гартуе! Я не слаўлю зямлю, дзе цячэ толькi алей i мёд!

Трэба навучыцца глядзець ад сябе, каб бачыць многае: гэтая цвёрдасць патрэбна кожнаму, хто падымаецца ў горы.

А хто занадта настырным вокам шукае спазнання, не бачыць нiчога вакол сябе, акрамя паверхнi ўбачанага!

А ты, Заратустра, хочаш разгледзець аснову ўсiх рэчаў i падаснову iх: i таму ты павiнен падняцца нават вышэй за сябе, - далей i вышэй, пакуль самi зоркi не будуць пад табою!

Так! Глядзець унiз на самога сябе i на свае зоркi: толькi гэта я называю вяршыняй, толькi гэта яшчэ застаецца маёй апошняй вяршыняй!"

Так казаў сабе Заратустра, узыходзячы ў горы i суцяшаючы сабе сэрца такiмi выслоўямi: бо маркоцiлася сэрца, як нiколi раней. I калi ён падняўся на вяршыню хрыбта, перад iм адкрылася новае мора; ён спынiўся i доўга маўчаў.

|< Пред. 140 141 142 143 144 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]