Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 144 из 315



"Што, Заратустра! - сказаў ён. - Ты яшчэ i мору хочаш спець песню суцяшэння?

О, ты поўны любаснай мiлаты дурань, Заратустра, поўны дабрашчаснага даверу! Але ты заўсёды быў такi: з даверам заўсёды падыходзiў да ўсяго вусцiшнага.

Усiх пачвараў хацелася табе аблашчыць. Цёплае дыханне, крыху мяккай поўсцi на лапах - i ты ўжо гатовы любоўна павабiць яе да сябе.

Любоў - небяспека самотнiку, любоў да ўсяго, калi яно толькi жывое! Праўда ж, смешная мая дурнота i мая сцiпласць у любовi!.."

Так сказаў Заратустра i зноў засмяяўся; але тут ён згадаў сваiх пакiнутых сяброў i, нiбыта ў думках звiнавацiўшыся перад iмi, угневаўся на сябе за такiя думкi. I яшчэ ў смеху заплакаў: ад гневу i маркоты горка плакаў Заратустра.

Пра вiдзежы i здагадку

1

Калi сярод матросаў пайшлi чуткi, што на караблi Заратустра, - бо разам з iм на карабель узышоў яшчэ адзiн чалавек са шчасных выспаў, - усiх разабрала цiкаўнасць, усе чагось чакалi. Але Заратустра маўчаў два днi, быў халодны i глухi ад смутку i не адказваў нi на позiркi, нi на пытаннi. А пад вечар другога дня прачнуўся яго слых, хоць ён па-ранейшаму маўчаў; а на гэтым караблi, якi прыплыў здалёк i меўся плысцi яшчэ далей, можна было пачуць пра многiя дзiвосы i небяспекi. А Заратустра быў сябар усiм, хто робiць далёкiя падарожжы i не можа жыць без рызыкi.

|< Пред. 142 143 144 145 146 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]