Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 166 из 315

I вось - нечакана ён апынуўся каля брамы вялiкага горада; але тут, раскiнуўшы рукi, да яго кiнуўсяапантаны блазен i заступiў дарогу. Гэта быў той самы юрод, якога люд назваў "Малпаю Заратустры", бо ён пераняў з яго казаняў сякiя-такiя спохваткi i фразы i, здаралася, прысвойваў сабе сёе-тое са скарбнiцы ягонай мудрасцi. I звярнуўся блазен да Заратустры з такiмi словамi:

"О Заратустра, тут - вялiкi горад; тут няма чаго табе шукаць, а страцiць ты можаш усё.

Навошта табе мясiць гэты бруд? Пашкадуй сваiх ног! Лепей плюнь на гэтую браму i вярнiся назад!

Тут пекла думкам адлюднiка: усякiя думкi варацца тут жыўцом i, зварыўшыся, драбнеюць.

Тлеюць тут усе вялiкiя пачуццi, затое брынчаць высахлыя i нiкчэмныя!

Хiба не чуеш ты паху разнiцы i кухняў духу? Хiба не чуеш, як смурод забiтага духу ўзносiцца над гэтым горадам?

Хiба не бачыш, што душы тут, як мятыя, брудныя анучы? А яны робяць з гэтых анучаў газеты!

А ў што ператварыўся тут дух? - Ва ўменне каламбурыць! Агiдныя слоўныя памыi вырыгае ён: з гэтых памыяў i робяцца газеты.

Яны гоняць адно аднаго i не ведаюць куды. Яны распальваюць адно аднаго i не ведаюць, навошта. Яны грукочуць сваёю бляхаю i брынчаць сваiм золатам.

Яны халодныя i шукаюць цяпла ў нагрэтай вадзе; яны распаленыя i шукаюць халадку ў застылых духах; яны ўсе кволыя i ссохлi ад грамадскай думкi.

|< Пред. 164 165 166 167 168 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]