Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 167 из 315



Усе заганы i пахiбы тут - дома: але ёсць i дабрачынныя - шмат паслужлiвай i службовай дабрачыннасцi;

- спрытнай дабрачыннасцi з пiсучымi пальцамi i заднiм месцам, якое змазалела ад седнi i чакання; i дабрачыннасць гэтая мае ўзнагароды - сцiплыя знакi на грудзях, а таксама пласказадых дочак, напханых саломай.

Тут багата пабожнасцi, а таксама пабожнага лiзаблюдства i нiзкапаклонства перад Богам воiнстваў, Саваофам.

Бо адтуль, "згары", падаюць зоркi i лiтасцiвыя пляўкi, таму i цягнуцца ўгору пустыя - без зоркi - грудзi.

У месяца свой двор, i ў двара - свае паразiты: i на ўсё, што зыходзiць з двара, молiцца ўбогi зброд i пахлебная ўбожная дабрачыннасць.

"Я служу, ты служыш, мы служым" - так молiцца служоная дабрачыннасць каля падножжа ўладара: каб заслужаная зорка прычапiлася, нарэшце, да запалых грудзей!

Але як месяц абарочваецца вакол усяго зямнога, так i ўладар абарочваецца вакол сама зямнога, што толькi ёсць: а гэта - золата гандляроў.

Бог воiнстваў - гэта не Бог залатых злiткаў: князь думае, а гандляр кiруе!

У iмя ўсяго ў табе светлага, моцнага, добрага, о Заратустра, плюнь на гэты горад гандляроў i вярнiся назад!

Тут у кожнага ў венах шумуе гнiлая i бледная кроў: плюнь на вялiкi горад, на гэты велiзарны сметнiк, дзе бушуе i шумуе брудны накiп!

Плюнь на горад задушаных душ i запалых грудзей, зайздрослiвых вачэй i лiпкiх пальцаў,

- на горад настырнiкаў, блудадзеяў, пiсакаў, крыкуноў i расшаленых гардзеяў,

- дзе ўсё сапсаванае, смярдзючае, заганнае, змрочнае, трухлае, прышчавае, падступнае сабрана разам;

- плюнь на вялiкi горад i вярнiся назад!"

Але тут Заратустра спынiў апантанага блазна i заткнуў яму рот.

"Перастань, нарэшце! - крыкнуў ён.

|< Пред. 165 166 167 168 169 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]