Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 186 из 315



Праўда, я таксама навучыўся быць на варце - i навучыўся гэтаму добра, толькi на варце самога сябе. Асаблiва вучыўся я стаяць, i хадзiць, i бегаць, i лазiць, i скакаць: нельга адразу навучыцца лётаць!

Па вераўчанай лесвiцы навучыўся лазiць у любоўныя вокны, спрытна караскаўся на высокiя мачты; сядзець на высокiх мачтах пазнання здавалася мне асалодай,

- падобна да маленькiх агеньчыкаў успыхваць на высокiх мачтах: хай сабе малое святло, але i яно вялiкая ўцеха тым караблям, якiя збiлiся з дарогi i церпяць бедства.

Многiмi спосабамi, рознымi дарогамi прыйшоў я да сваёй праўды: не па адной лесвiцы падымаўся я ўгору, адкуль позiрк мой ляцеў удалечыню.

Неахвотна распытваў я, якою дарогаю прайсцi, - гэта заўсёды было мне не да густу! Я лепш распытваў i выпрабоўваў гэтыя дарогi.

Выпрабоўваць i распытваць - такiя былi дарогi мае: i сапраўды трэба яшчэ навучыцца адказваць на гэтыя пытаннi! Але такi ўжо мой густ:

- не добры, не благi, а мой густ, якога мне не трэба нi саромецца, нi хаваць.

"Гэта цяпер мая дарога, а дзе ж ваша?" - так адказваю я тым, хто мяне распытвае: "Якою дарогай iсцi?" Бо дарогi, толькi як дарогi, няма!"

Так сказаў Заратустра.

Пра старыя i новыя скрыжалi

1

"Сяджу я тут i чакаю; навокал старыя пабiтыя скрыжалi, а таксама новыя, напалавiну запiсаныя. калi ж настане мая гадзiна?

- гадзiна майго зыходу, зыходу: бо я хачу яшчэ адзiн раз да людзей.

|< Пред. 184 185 186 187 188 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]