Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 185 из 315



Але адкрыў сябе той, хто кажа: вось маё дабро i маё зло. Так ён прымушае замоўкнуць крата i карлiка з iх словамi: "Дабро ўсiм, зло ўсiм".

Праўда, я не люблю i тых, у каго добрыя ўсе рэчы, а свет гэты лiчыцца найлепшым. Такiх я называю ўсiмзадаволенымi.

Усiмзадаволенасць, якая ўмее знаходзiць смак ва ўсiм, гэта не найлепшы густ! Я паважаю ўпартыя, наравiстыя языкi i шлункi, якiя навучылiся слоў "Я", "Так", "Не".

Але ўсё жаваць i пераварваць - гэта, бадай што, толькi ў свiней!

Увесь час паўтараць "I-А" - гэтаму навучаны толькi аслы i тыя, хто iм блiзкi духам!

Майму густу патрэбныя жоўтая i ярка-чырвоная фарба, мой густ да ўсяго дамешвае кроў. Але той, хто белiць свой дом, знаходзiць сваю бяскроўную душу.

Адны закаханыя ў мумii, другiя - у прывiды: i тыя, i другiя аднолькава варожыя крывi i плоцi. О, якiя яны агiдныя майму густу! Бо я люблю кроў.

I не хачу я жыць там, дзе кожны плюе, - не да густу мне гэта: бо нi ў кога няма ў роце золата; ужо лепей жыць сярод злодзеяў i клятваадступнiкаў.

Але мiсалiзнiкi, якiя вылiзваюць пляўкi, мне яшчэ больш агiдныя; а сама гнюсную жывёлiну, якую я знайшоў сярод людзей, я назваў паразiтам; яна не хацела кахаць, але хацела жыць за кошт кахання.

Няшчаснымi я называю ўсiх, у каго толькi адзiн выбар: зрабiцца альбо лютым зверам, альбо лютым утаймавальнiкам. Сярод iх я не паставiў бы свайго будана.

Няшчаснымi я называю i тых, хто заўсёды павiнен быць на варце, - брыдкiя яны майму густу: усе гэтыя мытнiкi i гандляры, каралi i iншыя ахоўнiкi краiн i куфроў.

|< Пред. 183 184 185 186 187 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]