Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 190 из 315



Пераадолей сябе самога нават у блiзкiм тваiм: i права, якое можаш узяць сiлком, не дазваляй даваць табе так!

Што робiш ты, нiхто нiколi не зробiць табе. Ведайце, няма нiякага аддання.

Хто не можа загадваць, мусiць слухацца. Некаторыя ўмеюць загадваць сабе, але iм шмат чаго не стае, каб слухацца самога сябе!

5

Такiя вось яны, высакародныя душы: яны нiчога не хочуць дарам, тым болей жыцця.

Хто ў чэрнi - той хоча жыць за так, дарам; а мы iншыя, каму жыццё дадзена, мы ўвесь час разважаем, што лепей даль нам на замену!

I сапраўды, высакародная тая казань, якая абвяшчае: "Тое, што нам абяцае жыццё, мы хочам захаваць жыццю!"

Не трэба хацець асалоды, калi не дадзена ёю цешыцца. I яшчэ - не трэба хацець цешыцца асалодай!

Асалода i нявiннасць - сама сарамлiвыя рэчы: яны не хочуць, каб iх шукалi. Iх трэба мець - а шукаць трэба, бадай што, вiну i цярпеннi!

6

О братове мае, першынца заўсёды прыносяць у ахвяру. I вось, сёння мы першынцы.

Усе мы пралiваем кроў на таемных алтарах, згараем у ахвярным полымi ў гонар старых iдалаў.

Наша лепшае яшчэ маладое: i вось - сплываюць слiнаю нашы бяззубыя зяпы. Наша мяса далiкатнае, наша скура - яшчэ толькi ягнячая скура: як жа нам не будзiць сквапнасцi ў жрацоў, прыслужнiкаў старых iдалаў!

У нас самiх яшчэ жыве ён, гэты жрэц, якi смажыць сабе на стол сама далiкатныя лагодкi.

|< Пред. 188 189 190 191 192 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]