Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 191 из 315

О братове мае, як жа першынцы не маюць быць ахвярай!

Але кожны, хто роднасны нам, прагне гэтага; i я люблю тых, хто не хоча берагчы сябе. Пагiбельных, якiя iдуць дарогай захаду, я люблю ўсёй любоўю сваёй: бо яны пераходзяць на той бок.

7

Быць праўдзiвым - гэта могуць нямногiя! А хто можа - яшчэ не хоча! I найменей могуць - добрыя.

О гэтыя добрыя! Добрыя нiколi не кажуць праўды. Духу быць добрым хвароба.

Яны саступаюць, гэтыя добрыя, яны ўпакорваюцца, iх сэрца паўтарае чужое, iх iстота слухаецца: а хто слухаецца, той не чуе самога сябе!

Усё, што ў добрых завецца злом, павiнна ўз'яднацца, каб нарадзiлася адзiная iсцiна: о братове мае, цi дастаткова злыя вы для гэтай iсцiны?

Дзёрзкая адвага, доўгi недавер, жорсткае - "не" - перасычанасць, надрэзванне жыцця - як рэдка ўсё гэта злучаецца ў адно! Але з такога насення расце iсцiна!

Заўсёды побач з лiхiм сумленнем раслi любыя веды! Дык разбiце ж, спазнаўцы, старыя скрыжалi!

8

Калi на вадзе ўмацаваныя палi, калi па-над патокам перакiнутыя кладкi i парэнчы, далiбог - нiхто не паверыць таму, хто скажа: "Усё цячэ".

Але нават дурань яму запярэчыць.

|< Пред. 189 190 191 192 193 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]