Так сказаы Заратустра (на белорусском языке)   ::   Ницше Фридрих Вильгельм

Страница: 244 из 315

А пасля, калi вярнулiся да субяседнiка думкi, ён узяў чарадзея за руку i сказаў яму ветлiва, але не без хiтрасцi:

"Ну што ж! Там, угары, - дарога, якая вядзе да Заратустравай пячоры. У ёй i шукай, каго ты хацеў знайсцi.

I спытайся парады ў маiх звяроў - у арла i ў змяi: яны дапамогуць табе ў тваiх пошуках. А пячора мая вялiкая.

Праўда, сам я нiколi яшчэ не бачыў вялiкага чалавека. Грубыя вочы яшчэ нават у сама празорлiвых на ўсё вялiкае. Сёння пануе чэрня.

Я ўжо сустракаў многiх, якiя цягнулiся ўгору i надзiмалiся, а народ крычаў: "Глядзiце, вось вялiкiя людзi!" Але якi толк у кавальскiх мяхах! Урэшце паветра выходзiць з iх.

Зрэшты, лопаецца i жаба, якая надта доўга надзiмалася, i паветра выходзiць з яе. Па-мойму, неблагая штука - тыцнуць у жывот надзьмутаму. Паслухайце ж мяне, дзеткi!

Усё сённяшняе належыць чэрнi: хто сёння ведае, дзе вялiкае, дзе малое? У каго пошукi велiчы ўвянчалiся поспехам? Толькi ў бязглуздых: iм дадзена гэта шчасце.

Ты шукаеш вялiкага чалавека, дзiўны блазен? хто навучыў цябе гэтаму? Хiба цяпер наспеў час на гэта? О ты, нiкчэмны шукальнiк, навошта спакушаеш мяне?"

Так сказаў Заратустра, суцешаны ў сэрцы сваiм, i, смеючыся, пайшоў далей сваёй дарогай.

У адстаўцы

Па доўгiм часе пасля таго, як Заратустра пазбавiўся ад чарадзея, ён раптам убачыў, што зноў нехта сядзiць на дарозе, якою ён iшоў, - нейкi высокi чалавек у чорным, з бледным, змардаваным тварам. Заратустра вельмi засмуцiўся, убачыўшы яго.

|< Пред. 242 243 244 245 246 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]